Знік блогер Эдуард Пальчыс, сувязі з ім няма ўжо трэці дзень

29/09/2020 - 12:25

Знік блогер Эдуард Пальчыс. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла яго жонка Вікторыя. Сувязі з ім у яе няма ўжо трэці дзень. Вікторыя Пальчыс піша, што Эдуард заўважыў за сабой слежку ў Мінску і 27 верасня планаваў перабрацца ў бяспечнае месца. Казаў, што "нейкі час будзе без сувязі". Аднак яго маўчанне зацягнулася і Вікторыя "вымушаная падняць трывогу".

Эдуарду Пальчысу 29 гадоў. Ён — блогер і публіцыст, ураджэнец Ліды. Заснавальнік сайта 1863x.com. У 2016-м, калі Пальчыс быў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У сваім тэлеграм-канале Пальчыс аналізаваў тое, што адбываецца ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі