Змяшаную эстафету на чэмпіянаце свету па біятлоне выйгралі нарвежцы

14/03/2019 - 17:15

Адзіночную змяшаную эстафету на чэмпіянаце свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе выйгралі нарвежцы Мартэ Олсбю-Райселан і Ёханэс Бё. Яны прайшлі дыстанцыю за за 35 хвілінаў 43,2 секунды. 

Другое месца заняла італьянская пара Даратэя Вірэр і Ларс Хофер, якая саступіла пераможцам 13,4 секунды. Бронзу атрымалі шведы Ханна Эберг і Себасцьян Самуэльсан, якія адсталі ад чэмпіёнаў роўна на 20 секундаў.

Беларуская пара Ганна Сола і Уладзімір Чапелін паказала 16-ы вынік, саступіўшы пераможцам 2 хвіліны 52,8 секунды.

15 сакавіка на чэмпіянаце свету па біятлоне спаборніцтваў не будзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі