"Сёння будзеце з сям'ёй сустракаць Вялікдзень". Дашкевіча выпусцілі на волю

15/04/2017 - 15:14

Лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча выпусцілі з-пад варты. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яго жонка Наста. 

Дашкевіча затрымалі напярэдадні Дня Волі па "справе патрыётаў", як і яшчэ больш за два дзясяткі чалавек. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы і навучанні людзей да масавых беспарадкаў. Апошнія тыдні Дашкевіч знаходзіўся ў СІЗА №1 МУС, больш вядомае як "Валадарка". 

Змітру Дашкевічу прад'яўленае абвінавачанне ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Падрабязнасці вызвалення Дашкевіча — у стрыме.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі