Зміцер Дашкевіч асуджаны на 15 сутак арышту

18/01/2021 - 16:36

Беларускі апазіцыйны палітык Зміцер Дашкевіч асуджаны Мінскім раённым судом на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла яго жонка Наста Дашкевіч. 15 студзеня Дашкевіча затрымалі з бел-чырвона-белым сцягам у руках падчас традыцыйнай Курапацкай варты. Ён яе праводзіць з сябрамі каля рэстарана "Поедем поедим", пабудаванага недалёка ад месца масавага пахавання ахвяр сталінскага рэжыму. Гэта бестэрміновы пратэст.

"Без усведамлення таго, што такое Курапаты, у нас няма будучыні", — казаў Дашкевіч у нядаўнім інтэрв'ю (на відэа).

Зміцер Дашкевіч — былы лідар маладафронтаўцаў, былы палітвязень.

Зміцер Дашкевіч з сябрамі каля Курапатаў / facebook.com/zm.dashkevich

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі