Злодзеі адрамантавалі замок — і на гэтым папаліся

13/05/2019 - 14:15

Жлобінскі райаддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы за крадзеж супраць двух вяскоўцаў, піша раённая газета "Новы дзень".

Доўгі час мужчыны кралі камбікорм са склада КСУП "Чырвонабярэжскі". Яны адціскалі дзверы з дапамогай аўтамабільнага дамкрата. Потым адзін з прыяцеляў залазіў ўнутр і адтуль падаваў мяхі з камбікормам. Другі прымаў іх і грузіў у машыну.

Аднак на пачатку красавіка падчас чарговай вылазкі зламалася накладка навяснога замка ў дзвярах. Зламыснікі заварылі яе з дапамогай зварачнага апарата. Але зранку кладаўшчык заўважыў гэта і паведаміў свайму кіраўніцтву. 

Аператыўнікі крымінальнага вышуку знайшлі падазраваных. Цяпер мужчынам пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі