Зламыснік разабраў сценку гандлёвага павільёна і скраў вопраткі на 1000 долараў

13/01/2017 - 09:53

Барысаўскае РУУС шукае зламысніка, які абакраў гандлёвы павільён, дзе гандлявалі верхняй вопраткай, інфармуе БЕЛТА.

Індывідуальны прадпрымальнік падаў заяву ў міліцыю і паведаміў, што з 10 па 12 студзеня невядомы пранік у яго неахоўны гандлёвы павільён. Зламыснік разабраў заднюю сцяну павільёна на рэчавым рынку" Стадыён". Яго здабычай сталі дзве дублёнкі, два паліто, куртка ды іншая маёмасць. Агульны памер шкоды ацэньваецца больш як у 2,1 тыс.руб.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі