Жыхара Астраўца затрымалі за спробу паехаць ваяваць за Украіну

16/12/2022 - 09:54
Беларус хацеў паехаць ваяваць за Украіну

Сілавікі затрымалі жыхара Астраўца, які хацеў далучыцца да беларускага добраахвотніцкага палка "Тэрор". Відэа з ім з'явілася на тг-канале сілавікоў.

У роліку хлопец кажа, што збіраўся выязджаць ва Украіну 24 снежня, каб удзельнічаць у ваенных дзеяннях.

Яшчэ ў 2020-м малады чалавек спрабаваў трапіць у полк "Азоў", але яму адмовілі — быў занадта малады. Пазней ён спрабаваў далучыцца да палка Каліноўскага, але ў выніку падаў заяўку ў батальён "Тэрор".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі