Жыхары мінскага раёна Лошыца пратэстуюць супраць зносу іх дамоў

21/08/2017 - 20:29

У мінскім мікрараёне Лошыца на дзясятку прыватных дамоў з'явіліся расцяжкі з надпісам "Мой дом зносяць незаконна", піша tut.by

Частку гэтых дамоў у савецкі час атрымалі супрацоўнікі інстытута агародніцтва. У 1996 годзе ім далі магчымасць рэканструяваць жыллё, чым скарысталася большасць: на месцы невялікіх дамкоў з'явіліся катэджы. Пры кожным з іх — сады і гароды.

Жыхары раёна кажуць, што дамы ў іх прыватызаваныя або пабудаваныя "з нуля". Да ўсіх дамоў праведзеныя камунікацыі. Некаторыя з уладальнікаў разводзяць рэдкія гатункі раслінаў. 

Цяпер жыхароў прыватнага раёна хочуць перасяліць у тыповыя кватэры ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Кампенсацыя за "часовыя збудаванні" і гаражы складае ўсяго 1800 долараў. На месцы іх катэджаў плануюць паставіць шматкватэрныя дамы. 

12 уладальнікаў жылля адстойваюць праз суд сваё права застацца на зямлі. Суд першай інстанцыі яны прайгралі, але падалі касацыйныя скаргі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі