Жыхары Мінска не будуць аплачваць дэзінфекцыю пад’ездаў

26/04/2020 - 14:09

Жыхары Мінска не будуць аплачваць дэзінфекцыю пад’ездаў. Гарадскія ўлады пакрываюць гэтыя работы за кошт сродкаў, якія прадугледжаны ў бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі, катастрофамі.  Пра гэта агенцтву “Мінск-Навіны” паведаміла намесніца гендырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду і рабоце з насельніцтвам МГЖГ Анастасія Вараб'ёва. Па словах  чыноўніцы, з гэтых сродкаў нават даплацяць рабочым, якія праводзяць дадатковую ўборку памяшканняў

У МГЖГ удакладнілі, што з пачатку красавіка ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй штодня ажыццяўляецца дэзінфекцыя пакрыццяў канструктыўных элементаў у пад'ездах, таксама з аднаго да чатырох разоў у месяц павялічана кратнасць вільготных уборак з ужываннем дэзсродкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі