Жыхара Мядзельскага раёна адправілі ў калонію за секс з непаўналетняй

13/08/2019 - 10:58

Суд Вілейскага раёна адправіў у калонію ўзмоцненага рэжыму на 3 гады і 2 месяцы 28-гадовага жыхара Мядзельскага раёна, які меў секс з непаўналетняй дзяўчынай з Вілейкі. Як інфармуе kraj.by, маладыя людзі пазнаёміліся ў 2017-м, калі дзяўчыне было 15 гадоў, а мужчыне — 26. У інтымную сувязь яны ўступалі па ўзаемнай згодзе. У 2018 годзе мужчыну асудзілі на абмежаванне волі за злачынства супраць уласнасці, але ён ухіляўся ад адбыцця пакарання. Цяпер жа ў судзе давялося адказваць і за ўхіленне ад адбыцця пакарання. і за "палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, здзейсненыя паўторна".

Абвінавачаны ажаніўся з дзяўчынай, з якой уступаў у палавую сувязь. 16 ліпеня ў іх нарадзіўся хлопчык. Наяўнасць дзіцяці змякчыла віну мужчыны. Акрамя зняволення ў калоніі, ён мусіць заплаціць штраф — 1785 рублёў. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі