Жыхар Мастоў разбіў агароджу на ўгнанай машыне (фота)

08/10/2019 - 09:11

6 кастрычніка ў міліцыю звярнуўся 44-гадовы жыхар Мастоў з паведамленнем, што ў яго ўгналі грузавы аўтамабіль ЗІЛ-130. Кіроўца пакінуў ключы ў замку запальвання, чым і скарыстаўся ўгоншчык, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Як выявілі праваахоўнікі, угоншчыкам быў 39-гадовы жыхар гэтага ж горада. Нецвярозы мужчына выехаў у прыгарадную вёску, дзе збіў два дарожныя знакі ды пашкодзіў агароджу. Потым ён вярнуў пашкоджаны аўтамабіль на ранейшае месца. Следчым мужчына растлумачыў, што проста хацеў пракаціцца.

З парушальніка ўзялі абавязальніцтва аб яўцы. На яго пачалі крымінальную справу аб выкраданні транспартнага сродку.

ДТЗ у Мастах / Прэс-служба Следчага камітэта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі