Жыхар Маладзечна стварыў самагонны цэх у даваенным бліндажы

13/04/2018 - 18:00

Самагонны апарат больш за 1100 літраў брагі выявілі 10 красавіка супрацоўнікі міліцыі ў жыхара Маладзечна, піша мясцовы сайт kraj.by

Вытворчасцю самагона займаўся ў вёсцы Рэдзькі Маладзечанскага раёна 26-гадовы маладзечанец. Для гэтага ён выкарстаў склеп у бабуліным доме, пабудаваны яшчэ ў 1938 годзе. Склеп замаскаваны пад бліндаж. Сама бабуля ў вясковай хаце не жыве, таму яна пустуе.

Хлопец мае вышэйшую адукацыю, але пакуль што не працуе. Міліцыянтам ён патлумачыў, што "быў у цяжкім матэрыяльным становішчы і вырашыў такім чынам падзарабіць".

Брагу і самагонны апарат у маладзечнаца забралі. На самога яго склалі адміністрацыйны пратакол. 

Фота: kraj.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі