Жыхар Гродна "працаваў" на прадпрыемстве пасля сваёй смерці

13/02/2019 - 06:08

Жыхар Гродна "працаваў" на ўнітарным прадпрыемстве пасля сваёй смерці. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавядае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Міліцыя атрымала інфармацыю, што на прадпрыемстве два чалавекі толькі лічацца работнікамі, прычым адзін з іх даўно памёр. Падчас праверкі яна пацвердзілася.

Заробак памерламу гродзенцу налічваўся некалькі гадоў, грошы забіраў дырэктар. Ён загадаў бухгалтару аформіць двух чалавек на пасаду "швачкі-надомніцы". У адным выпадку кіраўнік прадпрыемства грошы забіраў сабе шэсць з паловай гадоў, у іншым — амаль восем гадоў. За "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" дырэктару пагражала б да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але прыцягнуць яго да адказнасці немагчыма з прычыны смерці. У выніку СК вынес пастанову аб адмове ў распачацці крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі