Жыхар Гатава атрымаў ад жонкі нажом у жывот і схлусіў, што напалі хуліганы

30/10/2018 - 14:41

Жыхар Гатава атрымаў ад жонкі нажавое раненне, але міліцыі сказаў, быццам на яго напалі хуліганы.  У мінулую нядзелю 37-гадовы мужчына з пасёлка пад Мінскам трапіў у лякарню з нажавым раненнем жывата, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама. Апроч ранення, у яго дыягнаставалі алкагольнае ап’яненне. Ён сказаў, што на яго напалі ў падваротні незнаёмцы, прыкметы якіх ён не запомніў.

Міліцыя западозрыла, што пацярпелы хлусіць. Затым праваахоўнікі апыталі яго суседзяў і з іх паказанняў вынікала, што і муж, і жонка казалі няпраўду. Высветлілася, што ў той дзень сямейная пара святкавала 18-годдзе шлюбу і зладзіла з гэтай нагоды застолле. Затым у мужа і жонка ўзнік канфлікт з абразамі і бойкай. Падазраецца, што менавіта жонка ўдарыла яго нажом.

Пасля інцыдэнту яны не думалі выклікаць медыкаў і спрабавалі самастойна спыніць крывацёк. Аднак хуткая ўсё ж спатрэбілася.

Цяпер на жанчыну завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае нанясенне цяжкога цялеснага пашкоджання). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — 8 гадоў пазбаўлення волі. Яе муж у лякарні, яго жыццю нічога не пагражае.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі