Журналісты Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін выйшлі на свабоду

01/11/2020 - 12:12
Вадзім Заміроўскі і Уладзіслаў Зарубін выйшлі з Баранавіцкага СІЗА №6 / TUT.by

1 лістапада з Баранавіцкага СІЗА №6 праз 15 сутак выйшлі рэпарцёры "БелаПАН" і TUT.by Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін.

У суботу 17 кастрычніка яны асвятлялі студэнцкі марш і былі затрыманыя сілавікамі. Журналістаў абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыіне і ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, хоць абодва працавалі ў камізэльках "Прэса" і мелі пры сабе пасведчанні журналістаў.

"СІЗА №6 вызваліла цэлае старое крыло толькі для" палітычных", — распавёў Усевалад Зарубін аб утрыманні ў Баранавічах.

"Тэхнічна ўмовы тут горш, таму што тут стары будынак, але тут няма стаўлення "Я вас ненавідж", яно ёсць на Акрэсціна. Тут нейтральнае стаўленне", — дадаў Вадзім Заміроўскі.

На дадзены момант за кратамі застаюцца восем прадстаўнікоў СМІ: Арцём Маёраў, Алесь Любянчук, Руслан Серадзюк, Віктар Ярашук, Марына Кастылянчанка, Павел Дабравольскі, Максім Хлябец, Раман Чмель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі