Жонка беларуса, асуджанага ў Польшчы, прасіла дапамогі ў КДБ

29/04/2024 - 19:58

КДБ / Euroradio

Жонка беларуса, асуджанага ў Польшчы па абвінавачанні ў шпіянажы, звярталася па дапамогу ў КДБ, заўважыла "Медыязона".

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння суд у Познані закончыў разгляд справы двух беларусаў, якіх вінавацілі ў шпіянажы. Аднаго з іх, Андрэя Р., асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. У базе зваротаў у КДБ, якую адкрылі "Кіберпартызаны", знайшоўся зварот яго жонкі Аксаны Рачкевіч з просьбай "аказаць максімальнае садзейнічанне" яе мужу.

Жанчына пісала, што мужа затрымалі праз уцечку персанальных даных сям'і — прозвішча, імя, імя па бацьку, вайсковага звання і пасады, месца службы і месца жыхарства. Паводле яе, усё гэта вядома з крымінальнай справы мужа.

Жанчына ў сваім звароце заяўляе, што падтрымлівае палітыку Лукашэнкі і беларускай дзяржавы, а таксама што яе муж праслужыў у войску 26 гадоў, а яна сама — 19 гадоў.

Служылі Андрэй і Аксана ў вайсковай часці 14853 у Брэсце. У базах, якія ёсць у распараджэнні BELPOL, пазначана, што Андрэй Рачкевіч заставаўся на службе да канца 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі