Журналісты дзяржаўных СМІ выступілі супраць затрыманняў і здзекаў над людзьмі

13/08/2020 - 17:22

Дзясяткі журналістаў дзяржаўных СМІ стварылі афіцыйны зварот на адрас міністра інфармацыі Ігара Луцкага. Адбылося гэта пасля таго, як адтуль пачалі сыходзіць людзі, якія такім чынам пратэставалі супраць жорсткіх дзеянняў сілавікоў у дачыненні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту. Аўтары звароту, якіх ужо больш за чатыры дзясяткі, выступілі супраць затрыманняў і здзекаў над людзьмі. Яны асуджаюць і затрыманні журналістаў, патрабуюць спыніць гэта.

Журналісты падкрэсліваюць, што ўчынкі іх калег, якія звальняюцца, "гэта не фэйк, не паліттэхналогія, не праплачаная піяр-акцыя". Паводле іх слоў, тут справа ў сумленні і немагчымасці "спакойна глядзець на гвалт, які адбываецца".

Ліст перададуць міністру інфармацыі ў пятніцу, калі мусіць адбыцца яго сустрэча з прадстаўнікамі беларускіх СМІ і МУС. Да звароту далучыўся і шэраг журналістаў недзяржаўных выданняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі