Журналісту Алегу Груздзіловічу ўручылі літоўскую прэмію "Надзея Свабоды"

01/12/2022 - 12:13
Алег Груздзіловіч стаў лаўрэатам літоўскай прэміі / t.me/bajby

На Форуме вольнай журналістыкі Алегу Груздзіловічу ўручылі прэмію "Надзея Свабоды", паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Узнагароду ўручаў дэпутат сейма Літвы, старшыня камітэта сейма Літвы па эканоміцы Казімірас Старкявічус.

Груздзіловіча адзначылі прэміяй за адданасць абавязку журналіста.  За сваю працу рэпарцёр Радыё "Свабода" правёў у зняволенні некалькі месяцаў — ад снежня 2021 па верасень 2022 года.  

Літоўская прэмія "Надзея Свабоды" прызначаецца беларускім незалежным журналістам другі год запар. Летась яе лаўрэатамі сталі Кацярына Барысевіч, Алена Талкачова, Таццяна Каравянкова, Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі