Жудасная аварыя ў цэнтры Мінска (фота, відэа)

24/03/2016 - 18:59

Жудасная аварыя адбылася на праспекце Незалежнасці ў Мінску ў раёне плошчы Якуба Коласа. Тры аўтамабілі сутыкнуліся, пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацсетак.

"Тры машыны, у адной месца кіроўцы змята. У другой перад, у трэцяй таксама перад і падушкі паўсюль спрацавалі. У корку стаялі паўгадзіны".

Пра пацярпелых нічога не вядома. На фота і відэа можна бачыць, што аўтамабілі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі