Жонку Эрдагана ў Мастацкім музеі суправаджала Марыяна Шчоткіна (фота)

11/11/2016 - 15:05

Пакуль Аляксандр Лукашэнка прымаў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, першая лэдзі Турцыі наведала Нацыянальны мастацкі музей. Як паведамляецца на сайце ўстановы, падчас візіту Эмінэ Эрдаган суправаджала экс-міністр працы, а цяпер намесніца старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна.

Гендырэктар музея Уладзімір Пракапцоў паказаў ганаровай госці з Турцыі пастаянную экспазіцыю музея і часовыя выставы.

У СМІ паведамляецца, што на развітанне жонка турэцкага прэзідэнта атрымала кнігу з выявамі карцінаў, выстаўленых у музеі. У адказ Эмінэ Эрдаган падарыла Мастацкаму музею карціну турэцкага сучаснага мастака. Яна патлумачыла, што цюльпан на карціне сімвалізуе Асманскую імперыю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі