Жанчына на Audi збіла двух ласёў, адзін з іх заляцеў у салон (фота)

07/12/2018 - 07:25

44-гадовая жанчына на Audi збіла двух ласёў, адзін з іх заляцеў у салон. Здарэнне адбылося на 136-м кіламетры аўтадарогі М-1 у Івацэвіцкім раёне каля 18:44 у чацвер, 6 снежня. Вядома, што жыхарка Баранавіцкага раёна ехала ў бок Мінска. З траўмамі яе шпіталізавалі ў рэанімацыю Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Праводзіцца праверка, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Фота: http://gaibrest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі