Зборную Чарнагорыі па гандболе на некалькі гадзін затрымалі ў мінскім аэрапорце

14/06/2017 - 09:17

Жаночую зборную Чарнагорыі па гандболе на некалькі гадзін затрымалі ў мінскім аэрапорце. Як паведамляюць чарнагорскія СМІ, прычынай сталі праблемы з дакументамі, якія даслала федэрацыя гандбола Беларусі. У выніку, пакуль ішло разбіральніцтва, гандбалісткі сядзелі ў зале чакання. Толькі а 3-й гадзіне ночы зборную Чарнагорыі пусцілі ў Беларусь.

Другая гульня плэй-оф чэмпіянату свету па гандболе паміж зборнымі Беларусі і Чарнагорыі пройдзе 15 чэрвеня ў мінскім палацы спорту “Уручча”, пачатак у 18.00. Тэлетрансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”. У першым матчы ў гасцях беларускі прайгралі з лікам 26:33 (15:12).

Фота: vijesti.me

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі