Зборная Венгрыі забіла самы позні гол у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы

24/06/2024 - 07:04

Венгрыя — Шатландыя / AFP

Зборная Венгрыі забіла самы позні гол у гісторыі футбольных чэмпіянатаў Еўропы (без уліку дадатковых таймаў). У матчы з Шатландыяй Кевін Чобат вызначыўся на 100-й хвіліне, ужо ў кампенсаваны арбітрам час. Венгрыя перамагла — 1:0.

На 70-й хвіліне гульні форвард венграў Барнабаш Варга атрымаў сур'ёзную траўму і яго выносілі з поля на насілках. У адным з эпізодаў адбылося сутыкненне з брамнікам шатландцаў Ангусам Ганам, які трапіў саперніку рукой у скронь. Варга ўпаў і страціў прытомасць. Спачатку яму аказвалі меддапамогу проста на полі (цяпер яго стан стабільны, ён знаходзіцца ў адной з бальніц Штутгарта), таму арбітр пасля і дадаў дзясятак хвілін да асноўнага часу.

Зборная Германіі згуляла ўнічыю 1:1 са Швейцарыяй. Немцы зраўнялі лік у кампенсаваы час.

У групе "А" Германія заняла першае месца — 7 ачкоў, Швейцарыя набрала 5, Венгрыя — 3, Шатландыя — 1 ачко.

Reuters

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі