Зборная Канады перад матчам з беларусамі разграміла венграў

08/05/2016 - 13:28

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Канады разграміла венграў — 7:1 (2:1, 4:0, 1:0). Чарговы матч у групе В прайшоў у нядзелю ў Санкт-Пецярбургу. У панядзелак якраз з канадцамі будзе гуляць зборная Беларусі, якая на старце атрымала два паражэнні (2:6 ад фінаў і 3:6 ад ЗША).

У групе А ў Маскве зборная Расіі выйграла ў Казахстана — 6:4 (3:3, 1:0, 2:1).

Фота: ria.ru

У нядзелю таксама згуляюць зборныя Фінляндыі і Нямеччыны, Швецыі і Даніі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі