Зборная Беларусі па хакеі прайграла Швейцарыі — 2:5

09/05/2018 - 17:41

9 траўня на чэмпіянаце свету па хакею ў Даніі зборная Беларусі прайграла Швейцарыі — 2:5 (2:2, 0:1, 0:2). Гэта быў першы матч, калі нашай камандай кіраваў выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера Сяргей Пушкоў. Нічыйны лік у гэтым паядынку пратрымаўся амаль два перыяды. Беларусы нават 7 хвілін выйгравалі пасля трапных кідкоў Джэфа Плата і Аляксандра Паўловіча. Але ў канцоўцы другога перыяду і ў пачатку трэцяга зборная Швейцарыі скарысталася памылкамі беларусаў у абароне і рэалізавала гульню ў большасці. Статыстыку і тэкставы онлайн гл. тут.

11 траўня пройдзе матч Беларусь — Чэхія. У групе А беларуская зборная займае апошняе месца, у яе няма ачкоў (чатыры паражэнні ў чатырох матчах, розніца закінутых і прапушчаных шайбаў — 4:22). Каляндар і турнірную табліцу гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі