Зборная Беларусі па футболе у рэйтынгу FIFA апусцілася на два радкі

07/02/2019 - 15:01

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе апусцілася на два радкі — на 78-е месца — у рэйтынгу FIFA. Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў чацвер. Сёлета дружына Ігара Крывушэнкі не праводзіла матчаў. Бліжэйшы паядынак яна згуляе 21 сакавіка ў Ротэрдаме са зборнай Нідэрландаў. Гэта будзе старт адбору на чэмпіянат Еўропы 2020 года.

У першай дзясятцы рэйтынгу зменаў не адбылося, лідыруюць бельгійцы, за імі — французы і бразільцы.

fifa.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі