Збор за “дармаедства” заплацілі ўжо 54 тысячы беларусаў

21/02/2017 - 16:35

Збор за “дармаедства” (збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў) заплацілі ўжо больш за 54 тысячы беларусаў (агулам было разаслана каля 470 тысяч паведамленняў). У бюджэт яны заплацілі 16,3 млн рублёў. Апошнія дадзеныя паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах. Там адзначаюць, што "значная колькасць грамадзян" спадзяецца атрымаць вызваленне ад неабходнасці плаціць збор і звярнулася ў мясцовыя органы ўлады. Акрамя таго, беларусы (у тым ліку і з замежжа) працягваюць дасылаць падаткавікам дадзеныя, што яны знаходзяцца не ў Беларусі і не з'яўляюцца плацельшчыкамі збору.

Міністэрства па падатках і зборах папярэжджвае пра адміністрацыйную адказнасць за нявыплату ці за несвоечасовую аплату збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў (штраф альбо арышт). Больш падрабязна гл. тут.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах") у красавіку 2015 года. Дакумент закліканы "стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці", у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Грамадзяне Беларусі і замежнікі, якія стала жывуць у нашай краіне, але не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў (а калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год), мусяць заплаціць збор.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі