Завяршылі кар'еры гульцоў Аляксандр Валадзько і Мікалай Януш

11/01/2021 - 11:21

Завяршыў кар'еру гульца 34-гадовы паўабаронца Аляксандр Валадзько, паведамляе прэс-служба БАТЭ. Ён перайшоў да барысаўчан у 2008-м з брэсцкага "Дынама". Валадзько — адзіны футбаліст БАТЭ, які паўдзельнічаў ва ўсіх пяці яго групавых раўндах Лігі чэмпіёнаў. У 2018-2019 гадах ён пагуляў за гарнякоў з Караганды і Салігорска, а ў 2020-м вярнуўся ў Барысаў. За сваю кар'еру Аляксандр Валадзько правёў 474 афіцыйныя матчы, забіў 26 галоў.

Пра завяршэнне кар'еры гульца ў Telegram днямі паведаміў форвард Мікалай Януш. Яму 36 гадоў. Ён пачынаў у мікашэвіцкім "Граніце", пасля былі брэсцкае "Дынама", салігорскі "Шахцёр" і гродзенскі "Нёман". А апошні сезон Януш правёў у "Іслачы", у ліпені забіў свой 100-ы гол у вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату.

Найдаўжэй Януш гуляў за салігорскі "Шахцёр" / fcshakhter.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі