Заўзятара, які выбег на стадыён з нацыянальным сцягам, аштрафавалі за 8 верасня

09/10/2017 - 13:26

9 кастрычніка ў Вілейскім раённым судзе асудзілі мясцовага актывіста Алеся Вянгерскага. Хлопец стаў вядомы, калі падчас футбольнага матча БАТЭ-"Арсенал" выскачыў на поле з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. За гэта яго асудзілі на 10 сутак. А адразу пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту яго павезлі з Барысава ў Вілейку. 

Там яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017", якая прайшла 8 кастрычніка. 

Як перадае Радыё "Свабода", з міліцэйскіх матэрыялаў вынікае, што фатаздымкі Вянгерскага на плошчы ўзятыя з інтэрнэту. Там ён стаяў з плакатам "Рускі салдат, ідзі дамоў, водкі тут няма".

Вянгерскі адмовіўся даваць суду тлумачэнні наконт акцыі 8 верасня. Яго аштрафавалі на 460 рублёў (20 базавых велічыняў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі