Затрыманы віцэ-прэм'ер Васіль Жарко – абвергнута

11/07/2018 - 16:36

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі віцэ-прэм'ера, былога міністра аховы здароўя Васіля Жарко. Гэта адбылося ў сераду, 11 ліпеня, паведамляе TUT.by са спасылкай на тры крыніцы. Інфармацыю пацвердзілі ў блізкіх да Адміністрацыі прэзідэнта колах.

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, распавяла, што Васіля Жарко выклікалі на допыт у другой палове дня ў пятніцу. Тады адпусцілі, а сёння ўжо не.

Аднак у прэс-службе ўрада паведамляюць, што Васіль Жарко – на працоўным месцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі