Затрыманы другі сын старшыні Віцебскага гарвыканкама, супрацоўнік амбасады ЗША

13/10/2020 - 06:55

Затрыманы другі сын старшыні Віцебскага гарвыканкама Вадзіма Заранкіна. Як паведамляе TUT.by, увечары 12 кастрычніка ў Мінску на паркоўцы каля ўніверсама "Рыга" сілавікі ў балаклавах (іх было каля 15 чалавек) разбілі дубінкамі шкло ў машыне і выцягнулі кіроўцу. Ім быў Вадзімір Заранкін, старэйшы сын віцебскага кіраўніка. У той час міліцыя праводзіла "зачыстку" раёна — там праходзіла акцыя пратэсту. Затрыманаму 32 гады, ён працуе ў амерыканскай амбасадзе ў Мінску.

У пачатку кастрычніка на волю пасля 13 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў іншы сын Вадзіма Заранкіна Філіп. Яго затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі