Лявонцій Тумоўскі / t.me/christianvision
14 верасня Папа Леў XIV прызначыў новага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі.
Шматгадовы кіраўнік беларускіх уніятаў архімандрыт Сергій Гаек падаў прашэнне аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем вызначанага ўзросту. Новым Апостальскім адміністратарам Папа прызначыў беларуса, айца Лявонція Тумоўскага.
Як піша "Хрысціянская візія", іераманах Лявонцій, у свеце Аляксандр Тумоўскі, нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку. Пасля сярэдняй школы ён вучыўся ва ўкраінскім Каталіцкім універсітэце.
У 2003 годзе іераманах Лявонцій стаў настаяцелем Барысаглебскага манастыра Студыйскага статута ў Полацку і грэка-каталіцкай парафіі свяшчэннамучаніка Язафата. У 2006 годзе быў прызначаны протапрэсвітарам Усходняга протапрэсвітарата Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Святар мае ступень доктара ўсходняга багаслоўя. Таксама ён займаўся выкладаннем гісторыі ўсходняга хрысціянства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут