Затрыманага за п'яную язду начальніка Столінскага РАУС аштрафуюць і звольняць

29/04/2017 - 11:49

Стала вядома, як пакараюць начальніка Столінскага РАУС Вячаслава Філіпчыка, якога затрымалі за рулём п'яным. Яго аштрафуюць і звольняць з органаў. Пра гэта на прамой лініі паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка, піша tut.by.

Па словах Мельчанкі, да вінаватага міліцыянта ўжывуць самае жорсткае пакаранне — "з улікам яго былой пасады і ўсіх абставінаў". "Не я прымаю рашэнне — па гэтым артыкуле можа быць і да 100 базавых велічынь штрафу (2300 рублёў)", — удакладніў прадстаўнік МУС.

Як паведамляла Еўрарадыё, 23 красавіка супрацоўнікі ДАІ і галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС затрымалі Вячаслава Філіпчыка падчас п'янай язды ў вёсцы Галева Пінскага раёна. Падпалкоўнік міліцыі ў гэты час быў у адпачынку, ехаў на машыне жонкі, быў не ў форме. Колькі праміле паказаў агляд, невядома. 

У інтэрв'ю, якое Філіпчык незадоўга да здарэння даў СМІ, ён расказваў, як міліцыя змагаецца супраць алкагалізацыі насельніцтва. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі