Затрымалі актывістку Алену Гнаўк, якую раней асудзілі па "справе карагодаў"

19/11/2021 - 09:09

У Брэсце затрымалі актывістку Алену Гнаўк, паведамляюць праваабаронцы.

Каля 7.00 раніцы ў пятніцу Алена напісала знаёмым, што яе забіраюць у РУУС, пасля чаго жанчына перастала выходзіць на сувязь.

У пачатку траўня 2021 года 64-гадовую Алену Гнаўк асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" па "справе карагодаў". Падчас суда пенсіянерка сказала, што "9 жніўня мінулага года ўлада захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек". Гэта стала падставай для чарговай крымінальнай справы супраць яе. У верасні Гнаўк пакаралі яшчэ двума гадамі "хатняй хіміі" за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Сумарна актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі