Запуск другога энергаблока БелАЭС запланаваны на канец лютага-пачатак сакавіка

18/01/2022 - 05:39
Беларуская АЭС / Еўрарадыё 

Запуск другога энергаблока БелАЭС можа адбыцца ў канцы лютага-пачатку сакавіка. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў.

"Цяпер калегі чакаюць дазвол на выхад на мінімальны кантраляваны ўзровень. Дзесьці ў канцы лютага-пачатку сакавіка будзе энэргапуск, выхад на 250-300 МВт і падключэнне да сеткі",цытуе Ліхачова агенцтва ТАСС.

Нагадаем, энергетычны запуск першага блока БелАЭС з уключэннем у энергасістэму краіны адбыўся ў лістападзе 2020 года, а ўвод у прамысловую эксплуатацыю — у чэрвені 2021 года. На працягу ўсяго гэтага часу, і нават пасля ўводу ў эксплуатацыю энергаблок перыядычна адключалі і зноў уключалі ў сетку. Чыноўнікі ад энергетыкі казалі аб планавых работах, але вядома і аб паломках.

У канцы снежня мінулага года адбылася загрузка ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі