Настасся Касцюгова / Еўрарадыё
У апошнія дні былі агучаны шалёныя прысуды двум журналістам па абвінавачванні ў “здрадзе дзяржаве”, і яшчэ адзін журналіст па гэтым жа артыкуле абвінавачваецца. Былі новыя затрыманні і прысуды “па справе Гаюна”, а Беларускі ПЭН-Цэнтр быў абвешчаны з ініцыятывы КДБ “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Але і былі вызваленыя 15 палівязняў 5 сакавіка. На гэтым фоне, хоць мы і чакаем новых вызваленняў палітвязняў у выніку перамоў Вашынгтона з Мінскам, у спыненне рэпрэсій верыць складана. Як бы не дайшло да спынення любых перамоў і вызваленняў.
Ці застаецца ў Трампа цікавасць да перамоў з Лукашэнкам, і як на гэты працэс уплывае ваенная аперацыя ЗША ў Іране? Якія яшчэ санкцыі могуць зняць ЗША ці на якія ўступкі пайсці, каб былі вызвалены ўсе палітвязні, і ці ўзнімаецца падчас перамоў тэма спынення рэпрэсій? Ці гатовы ЕС да змены палітыкі адносна рэжыму Лукашэнкі, і якую ролю ў гэтым іграе Кіеў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут