Бескантактную аплату праезду ўвядуць на ўсіх станцыях мінскага метро

10/02/2018 - 07:28

Да канца гэтага года на кожнай станцыі мінскага метро паставяць спецыяльныя турнікеты, якія дазваляюць разлічыцца банкаўскай карткай за аднаразовую паездку і не набываць жэтон. Пра гэта стала вядома падчас выніковай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый, на якой прысутнічаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін. Віцэ-прэм’ер распавёў журналістам, што на калегіі абмяркоўвалі пытанне ўкаранення IT у транспартны сектар. У тым ліку гаворка ішла пра бескантактную аплату праезду ў метро.

У верасні мінулага года на станцыі “Плошча Леніна” працуе турнікет з магчымасцю аплаты праезду бескантактнай карткай Visa. З канца снежня там таксама можна карыстацца і карткай MasterCard.

Каб аплаціць праезд, дастаткова прыкласці да валідатара бескантактную картку, сінхранізаваны з карткай тэлефон або смарт-гадзіннік з бескантактнай сувязю. Картка можа быць з любога банка і з любой краіны. З яе спішацца 65 капеек, пасля чаго пасажыр можа прайсці праз турнікет.

Паводле звестак службы руху мінскага метро, каля 35% пасажыраў карыстаюцца жэтонамі. Але цяпер уладальнікі картак могуць не стаяць па іх у чарзе, піша TUT.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі