Загінулы ў Стоўбцах школьнік насіў майку з "Пагоняй"

11/02/2019 - 13:45

Загінулы ў Стоўбцах школьнік насіў майку з "Пагоняй". Фота з'явілася ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу". Раніцай 11 лютага ў сярэдняй школе №2 16-гадовы вучань учыніў напаў з нажом на настаўніцу і школьнікаў. 50-гадовая жанчына і 11-класнік Аляксандр Р. загінулі, двое школьнікаў атрымалі раненні і цяпер у лякарні. Прычына нападу пакуль невядомая.

Аляксандр быў патрыётам, сваю старонку ў сацсетках вёў па-беларуску. Адзін з апошніх пастоў — верш Ніла Гілевіча пра хараство беларускай зямлі, інфармуе nn.by. Школьнік быў сябрам Таварыства беларускай мовы, дадае Радыё Свабода.

Фота са старонкі Аляксандра Р. у сацсетках.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 11.02:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі