Зацверджаныя генпланы гарадоў-спадарожнікаў Брэста, Гродна і Мінска

19/01/2016 - 13:24

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей і генпланы гарадоў-спадарожнікаў Брэста, Гродна і Мінска. Адпаведны ўказ № 13 кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 студзеня.

Як інфармуе БЕЛТА, гаворка ідзе пра горад-спадарожнік Брэста — Жабінку, пра горад-спадарожнік Гродна — Скідзель, пра гарады-спадарожнікі Мінска — Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы і Фаніпаль. Адзначаецца, што ў схемах былі ўлічаныя асаблівасці кожнай вобласці, вызначаны таксама прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных тэрыторый, інжынерна-тэхнічнай і транспартнай інфраструктуры, прадугледжаны стварэнне аптымальнай сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага і мясцовага значэння і развіццё турызму.

Мяркуецца, што рэалізацыя генпланаў развіцця гарадоў-спадарожнікаў будзе садзейнічаць іх развіццю. Таксама яна дапаможа развіццю і гарадоў-цэнтраў, з выкарыстаннем сацыяльнай інфраструктуры гарадоў-спадарожнікаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі