"За ўпартае нежаданне вывучаць беларускую мову знятыя з працы 27 чалавек"

13/01/2017 - 11:45

Карыстальнік "Жывога журнала" з нікам zhenziyou апублікаваў сканы артыкулаў, прысвечаных беларусізацыі, з беларускіх газет 1920-х. Тады беларуская мова была ў прыярытэце ўладаў краіны. І "Звязда", якая праводзіла "лінію партыі", рэгулярна крытыкавала тых, хто не хоча размаўляць па-беларуску.

Актыўных праціўнікаў беларускай мовы звальнялі з працы

"Дрэнна і зусім не ведаюць мовы — 37,8 прац."

"Беларусізацыя — самы слабы ўчастак у працы калектыву"

"Цікавасць да вывучэння беларускай мовы трэба замацаваць". 

"Пытанне нацыянальнага будаўніцтва ў Чырвонай арміі складанае і сур'ёзнае"

"Нельга не адзначыць як адну з перашкодаў, што засталіся, праўда, у вельмі нязначнай ступені, — недаацэнку некаторай часткай каманднага складу і чырвонаармейцаў значэння беларусізацыі і некаторай долі вялікарускага шавінізму".

"Калі БДУ загаворыць па-беларуску?"

"29 лютага гэтага года толькі выступленне аднаго студэнта было на беларускай мове".

"Не пора ли встряхнуться?"

"На заводзе "Камунар" працу па беларусізацыі загубілі".

"Беларускія кнігі не пакрываюцца пылам"

"Гурткі для вывучэння англійскай мовы патрэбныя; але чаму побач з імі ў клубе саўгандальслужачых няма ніводнага беларускага гуртка?"

"У справе беларусізацыі трэба пакончыць з саматужніцтвам"

"Беларуская мова закінутая. Праца вядзецца на расійскай мове. Сорам, смілаўцы, а так шмат аб гэтым пісалася, а ўсё забываецца!"

"Пры ячэйцы ў 40 чалавек "Звязду" выпісвае толькі адзін таварыш"

"Далей ужо сапраўды ісці няма куды".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі