ІП з кірмаша ў Ждановічах / probusiness.io
За пяць гадоў колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на чвэрць. У 2021 годзе іх было каля 270 тысяч, цяпер стала 202,5 тысячы.
Жорсткім для ІП стаў менавіта апошні год, падчас якога сыйшлі з бізнесу ці перарэгістраваліся як юрыдычныя асобы аж 14% ад усіх іпэўнікаў.
Скарачэнне абумоўленае тым, што год ад года змяншаецца колькасць відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП. Але тое-сёе там яшчэ застаецца. Індывідуальныя прадпрымальнікі па-ранейшаму займаюцца аптовым і рознічным гандлем і рамонтам аўтамабіляў, перавозкамі, лагістычнымі паслугамі і дастаўкай — сёння гэта самыя папулярныя віды дзейнасці ў беларускіх ІП.
Больш за ўсё ІП, па-ранейшаму, у Мінску: каля 52,7 тысячы. А менш за ўсё — у Віцебскай вобласці: каля 19 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут