Міхаіл Тарасевіч / фота з сацыяльных сетак
28 лістапада суд Цэнтральнага раёна Мінска завяршыў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага Міхаіла Тарасевіча. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Затрымалі Тарасевіча, як мяркуецца, 30 жніўня 2022 года. Да суда яго трымалі ў СІЗА №1 Мінска ("Валадарка").
Мінчука вінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
ч. 1 арт. 366 — гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;
арт. 364 — гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
ч. 2 арт. 366 — гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, здзейсненыя паўторна.
Шабуны прысудзіла яму шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён павінен выплаціць кампенсацыю пацярпелым і шкоду, нанесеную спыненнем грамадскага транспарту, — 49 тысяч рублёў (каля 20 тысяч долараў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут