Праца, ілюстрацыйнае фота / sb.by
За першыя шэсць месяцаў 2026 года ў Беларусі за прагулы звольнілі 18,8 тысячы чалавек. Пра гэта піша канал banki24_news, які вывучыў справаздачы прадпрыемстваў па выніках паўгоддзя. Работнікаў звальнялі за прагулы ды іншыя парушэнні дысцыпліны.
Найбольшай колькасцю звольненых прагульшчыкаў можа "пахваліцца" Мінская вобласць — 3,85 тыс. работнікаў. У Мінску, напрыклад, гэты паказчык склаў 2,92 тыс. чалавек.
Сярод галін эканомікі лідарства па прагулах трымаюць апрацоўчая прамысловасць (4,56 тыс.) і аграсектар (4,54 тыс.).
У гандлі працу за прагулы страцілі за паўгода 3,47 тыс. чалавек, а ў будаўніцтве — 1,9 тыс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут