За падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах мінскую настаўніцу асудзілі на 5,5 года

26/06/2024 - 15:41

Дар'я Хмяльніцкая / соцсети Д.Хмельницкой

Пяць з паловай гадоў зняволення прысудзілі мінскай настаўніцы Дар'і Хмяльніцкай за ўдзел у пратэстах і падтрымку Украіны, піша праект Dissidentby.

Прысуд 24-гадовай настаўніцы кітайскай мовы агучыла суддзя Алена Ананіч, вядомая сваім удзелам у палітычных працэсах.

Дар'я Хмяльніцкая закончыла філфак БДУ па спецыяльнасці "ўсходняя філалогія" і выкладала кітайскую мову ў сваёй роднай 23-й гімназіі ў Мінску. Таксама яна паступіла ў магістратуру філфака БДУ.

Дзяўчыну затрымалі ўвосень 2023 года. Хмяльніцкую абвінавацілі па двух артыкулах — ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях).

Суд над ёй адбыўся ў красавіку, але прысуд стаў вядомы толькі цяпер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі