За месяц ГУБАЗіК прыйшоў да больш за 700 чалавек

06/04/2023 - 06:43
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падобны на "патэнцыйнага радыкала" / sb.by

За месяц у Беларусі супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі да больш за 700 чалавек. Намеснік яго начальніка Міхаіл Бядункевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" называе гэта "адпрацоўкай". Кожнага трэцяга (230 чалавек) з іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, 155 з іх — за "экстрэмізм".

Бядункевіч падкрэслівае, што "зачыстка" праводзіцца па спісе, у які ўключаны беларусы, узятыя на ўлік "за радыкальныя погляды". У ГУБАЗіКу мяркуюць, што "прэвентыўныя мерапрыемствы" не дазваляюць "патэнцыйным радыкалам" пераходзіць да актыўных дзеянняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі