За кратамі адвакат Максім Знак паспеў прачытаць 314 кніжак

25/12/2021 - 11:11

За час, праведзены за кратамі, адвакат Максім Знак паспеў прачытаць 314 кніжак, піша пазбаўлены рэгістрацыі ў Беларусі праваахоўны цэнтр “Вясна”. Калі ўвесь тэрмін, што ён правеў у турме падзяліць на іх колькасць, атрымаецца прыкладна па адной кніжке на паўтара дня.

Што чытае палітвязень?

"Атлант расправіў плечы" Айн Рэнд;

"Алхімік" Паўла Каэльё;

"Права на востраў" Васіля Аксёнава;

"Фрэні і Зуі" Джэрама Д. Сэлінджэра;

"Вось ідзе чалавек" Аляксандра Гранаха;

"Чароўная гара" Томаса Мана;

"Трымай марку!" Тэры Пратчэта;

"Медэя і яе дзеці" Людмілы Уліцкай;

"Фаўст" Іагана В. Гётэ;

"Цяжка быць богам" братоў Стругацкіх

Можна падзяліцца з Максімам сваімі ўражаннямі ад прачытаных кніг. Пісаць яму трэба сюды: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Максіму Аляксандравічу Знаку.

24 снежня Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд палітняволеным Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай. У верасні асудзілі да 10 і 11 гадоў калоніі адпаведна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі