За "Канапляныя дзяды" кандыдат Шашок атрымаў папярэджанне

08/11/2019 - 12:40

Кандыдат у дэпутаты па Мінскай Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 Станіслаў Шашок атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі. Нагодай стала жартоўная акцыя "Канапляныя дзяды", якая прайшла 2 лістапада. Выбаркам угледзеў у ёй парушэнне парадку агітацыі.

Як распавядала Еўрарадыё, акцыя прысвячалася "ўсім, памерлым ад канабісу". Яе ўдзельнікі прайшлі ад вуліцы Кастрычніцкай да плошчы Аб'яднаных нацыяў. Мэта акцыі — дэкрыміналізацыя і змены ў артыкул 328. 

Акруговы выбаркам вырашыў, што жартоўная акцыя была перадвыбарчай агітацыяй. Таму Шашку вынеслі папярэджанне за тое, што на пікету выкарыстоўваліся друкаваныя інфармацыйныя матэрыялы без выпускных звестак. Да таго ж, яны былі выпушчаныя не за кошт сродкаў уласных выбарчых фондаў (па стане на 2 лістапада фонд Шашка склаў 0 рублёў).

Кандыдат плануе абскарджваць рашэнне камісіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі