За год кошты ў Беларусі выраслі амаль на 10%

13/09/2021 - 07:36
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь / БелТА

У жніўні інфляцыя склала 9,8% у адносінах да коштаў жніўня мінулага года, гаворыцца ў паведамленні Еўразійскага банка развіцця. Такія ж суадносіны было і ў ліпені.

"Рост коштаў падтрымліваюць павышаныя інфляцыйныя чаканні, глабальныя затрымкі паставак, а таксама тое, што падаражэлі харчаванне і сыравіна на сусветным рынку", — адзначаюць эксперты банка.

Дадатковым інфляцыйным фактарам у бліжэйшыя месяцы можа стаць невысокі ўраджай збожжа. З улікам усіх гэтых фактараў эксперты банка чакаюць захаванне гадавой інфляцыі на ўзроўні каля 10%. Гэта паказчык, па іх ацэнак, будзе трымацца аж да лістапада. Толькі ў снежні магчыма некаторае запаволенне росту коштаў.

У ліпені Нацыянальны банк Беларусі ў чарговы раз скарэктаваў свой прагноз па інфляцыі на 2021 год — да 9%. Першапачаткова ўлады разлічвалі, што інфляцыя ў 2021 годзе не перавысіць 5%. Затым у красавіку Нацбанк скарэктаваў прагноз да 7,5%. Але і ён пратрымаўся ўсяго квартал. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі