Раман Басалай / Вконтакте
Па абвінавачанні ў "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці" асудзілі таленавітага праграміста з сур'ёзным навуковым бэкграўндам, піша "Наша Ніва".
43-гадовы Раман Басалай — высакакласны спецыяліст па ўбудаваных сістэмах (Embedded). У 2004-м ён закончыў электратэхнічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з чырвоным дыпломам, потым вучыўся ў аспірантуры. Мае навуковыя публікацыі і чатыры заяўкі на патэнты.
Доўгі час Басалай працаваў інжынерам-праекціроўшчыкам сетак, а са снежня 2023-га стаў распрацоўшчыкам у кампаніі Passat Innovations. Там ён займаўся стварэннем драйвераў для чыпаў, распрацоўкай інтэлектуальных крыніц бесперабойнага сілкавання і сістэм галасавой сувязі.
На платформе CodeWars беларус уваходзіў у топ-0,168% карыстальнікаў па рашэнні задач на C/C++ і займаў 1183 месца з мільёнаў карыстальнікаў платформы.
Як піша выданне, затрымалі праграміста ў красавіку 2025 года. Прысуд вынес Мінскі абласны суд. Анлайн Басалай не з'яўляецца — верагодна, яго пакаранне звязанае з пазбаўленнем волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут