За "экстрэмізм" аштрафавалі інжынерку "Нафтана" — "Вясна"

28/01/2024 - 14:49

Марыі Ганчук прысудзілі штраф / unsplash.com

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на пяць "экстрэмісцкіх" інфармацыйных рэсурсаў пакарала штрафам у памеры 740 рублёў інжынерку па каштарыснай працы ААТ "Нафтан" Марыю Ганчук, паведамляе "Віцебская вясна". 

У судовым пасяджэнні стала вядома, што Марыя на сваёй старонцы ў Instagram мела спасылкі на публікацыі каналаў: "SYMBAL.BY", "Радыё Свабода – Беларусь", "Belsat", "Наша Ніва" і "NEXTA".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі